Казка пра Пятра-разбойніка

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Казка пра Пятра-разбойніка
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Сказки, Детские 
Серия:  
Страниц: 
Год: 2009 
Валэндаецца па зямлi пракляты Пётр-разбойнiк. Твар у яго чарнейшы за зямлю, не можа ён вачыма людзям у вочы глядзець. Шмат часу хадзiў ён на жыр i людзей рэзаў. Пакуль паноў забiваў — усё яму даравалася, а калi ўзяўся за простых — напала на яго чорная хвароба: твар зрабiўся такiм, што сiтам не накрыеш, каўтун галаву пакрыў, абляпiлi цела скуллi, уцякаюць ад яго людзi, баючыся заразы. Рэжа ён дзень i ноч без просыпу, ды сумлення нi ў якой крывi не затопiш. Забiвае ён дзядоў, немаўлят за ногi вешае, толькi пачаў адчуваць кожны раз, што лепш бы ў сябе нож уватхнуць, чымсьцi ў другога. Iшоў ён аднойчы ўноч некуды i стаў на раскрыжаваннi шляхоў: страшна яму зрабiлася. Насупраць, над шляхам, працягнулася галiнаю сухое дрэва, а на iм пугач сядзiць i вогненнымi вачыма глядзiць. I зразумеў Пётр-разбойнiк — няма яму даравання ад простых людзей, няма i не будзе нiколi. — Скажы, зямля, — пытаецца Пётр-разбойнiк, — як мне ў цябе дараванне заслужыць? Цяжка ўздыхнула зямля: — Не, Пётр-разбойнiк, не будзе табе даравання. Толькi што… вунь ля разбуранага млына ляжаць на зямлi трохпудовыя жорны. Уздзень iх сабе на шыю i пакуль не сатрэш iх уласнаю шыяю на порах, пакуль не луснуць яны i не разваляцца на тваiх рамёнах — не быць табе дараванаму.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.