Мужык і дзіва аднавокае

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Мужык і дзіва аднавокае
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Сказки, Детские 
Серия:  
Страниц: 
Год: 2009 
П'яны мужык дыбаў з радзiн у сястры. Iдзе, хiстаецца, дарога ў яго вачах знiкае, ялiны ўпрысядкi скачуць. А яму гора мала: спявае песнi. Толькi чуе раптам: — Пачакай жа, мужык! Аглядзеўся — што за трасца з хваробай. Анiкога. Ледзь пайшоў далей — зноў: — Ды пачакай жа ты! Глянуў — i бачыць: сядзiць на двух ялiнах дзiва аднавокае, гайдаецца на верхавiнах, як на сеннiку. Скокнула дзiва на зямлю i пачало перад мужыком расцi. У таго й хмель знiк: — А што, мужык, калi б мне дзеля развагi з'есцi цябе? Мужык трохi падумаў i кажа. — Развага, вядома, добра, толькi давай я лепш табе раней нешта пакажу. — Ану, — кажа дзiва. Мужык выцягнуў крэсiва, выбiў на "грыб" цяпло, сцiснуў яго зубамi, агнём унутр i пачаў дзьмухаць. За зубамi ў яго трут цеплiцца, зубы сталi ружовымi наскрозь, i з роту дым заклубiўся. — Бач ты, — кажа дзiва аднавокае, — вiдаць, што ты чалавек разумны. Толькi ўсё адно я цябе з'ем. Мужык засумаваў жыватом, але няма чаго рабiць — сарвалася справа. — А дзе ты мяне есцi думаеш? — пытае. — Я б лепей ля хаты жадаў быць з'едзеным. Тут недалёка, вярсты чатыры.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.