Эсэ

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Эсэ
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Эссе, Проза 
Серия:  
Страниц: 29 
Год: 1991 
Saxifraga Некалькі год назад у нашай кінагрупе, што здымала ў Крыме мой фільм, выдаўся вольны дзень. Я выпрасіў на той дзень у нашага дырэктара аднаго з чатырохногіх артыстаў — а менавіта асла — і накіраваўся на ім у горы, на Яйлу. Хацеў бы я, вядома, сказаць, што выклянчыў не асла, а каня. Гэта было б куды больш рамантычна: вылазка на кані ў горы. Але праўда ёсць праўда — сябрам маім быў не скакун з сімферопальскай плембазы, а звычайны, буравата-мышасты і даўгавухі, баечны герой. Я адчуваў сябе не вельмі здаровым, кепска спаў і пабойваўся, што мае жылы не вытрымаюць падарожжа на сваіх дваіх. Але я не мог і ўявіць, наколькі горшае будзе падарожжа на маім "таварышы і верным слузе" з яго ўпартасцю і калатлівым трушком. Спачатку паабапал сцежкі цягнуліся карлікавыя лаўры, пасля вінаграднікі і шэрыя, заімшэлыя пліты таўрскіх магіл. Пасля пайшлі дубы. А потым зніклі і яны і пачалося царства каменю і травы, а найболей голага каменю. Зранку з Яйлы спаўзлі, нібы снег, лавіны аблокаў, але пасля, відаць, вецер сагнаў іх, і яна адкрылася, урэшце, з усімі сваімі роўнядзямі, праваламі і морам, што, наўскос перакуленае, ляжала перада мной: далягляд на ўзроўні вачэй, а пад нагамі — кроў ледзянее — бездань.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.