Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Літоўскі воўк
Автор: Наварыч Алесь 
Жанр: Роман, Проза, Современная проза 
Серия:  
Страниц: 48 
Год: 2005 
Раздзел I. У краі русалак і пярэваратняў 1. Пагрызеная лапа, або Ўсё наадварот Даўно гэта здарылася, да рэвалюцыі яшчэ, нават да японскай, ды і да турэцкіх войнаў. За колішнім польскім бунтам яно адбылося. Дык вось, у Друскеніках, як цяпер кажуць, фешэнебельным на той час курорце — зрэшты, тады панам усё фешэнебельнае было, — пан, пасаджаны ў клетку, пагрыз аднаму ваўку лапу. Так цапнуў, што кіпцюры ў шэрага адскочылі. Як магло здарыцца, што ў звярынцы не дапільнавалі крыважэрнага чалавечыска і дапусцілі да беднага ваўка? А вось так і здарылася… У ранішні шпацыр воўк далучыўся да паджарых маладых ваўчыц, якія пазіралі на пана ў клетцы. Воўк быў таксама малады — пад'ярак. Насіў крацястыя панталоны, меў доўгі нос, кончык якога вісеў, бы кропля вадкасці. З нейкай невядомай прычыны маладому ваўку захацелася пагладзіць пана ў клетцы. Пад'ярак прасунуў лапу за прэнты, а пан і цапнуў дурня зубалямі. Разам з маладым ваўком быў яшчэ адзін воўк, ягоны ці то дзядзька, ці то бацька. Стары і сівы. Калі ўбачыў, што пан кадлычыць зубамі лапу сваяку, немалады воўк пачаў біць сваёй лапай пана ў клетцы па лбе. Тады пан, што сядзеў у клетцы, перахапіў зубамі лапу немаладога ваўка. Ды так ухапіў, што не адпускаў, калі нават даглядчыкі таўклі пана жалезнай качаргой, якой цягаюць місы з панскім харчам. Білі пана па лбе, лупцавалі па рэбрах — дарэмна! А вэрхал падняўся, маладыя ваўчыцы вішчаць, адусюль ваўкі цікаўныя і апуджаныя бягуць. А пан ведае сабе, перабірае зубамі воўчую лапу, цягне яе да сябе… Каб не прэнты, не цяжка ўявіць, што адбылося б з няшчасным ваўком. Карацей, пан ведаў сваю справу — ад воўчай лапы мала што засталося, расшкуматаў той драпежны пан зубамі воўчую лапу наўнет.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.