150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі

Санько Зьміцер

150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі
Автор: Санько Зьміцер 
Жанр: История, Научно-образовательная 
Серия:  
Страниц: 36 
Год: 2002 
1. Якія старажытныя плямёны былі нашымі продкамі? Ужо з глыбокай старажытнасці на беларускай зямлі жылі розныя, пераважна індаэўрапейскія, плямёны. У другой палове 1-га тысячагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым наш край пачалі засяляць славянскія плямёны, што спрычынілася да славянізацыі мясцовых балтаў. Славяна-балцкі сінтэз вёў да фармавання старабеларускага этнасу. Паводле летапісаў і археалагічных даследванняў паўднёвую і цэнтральную частку Беларусі займалі драгавічы (дрыгавічы), Пасожжа — радзімічы , Падзвінне і паўночнае Падняпроўе — крывічы . Яны складалі саюзы плямёнаў, мелі свае гарады і дзяржавы — княствы. З іншых плямёнаў на тэрыторыі Беларусі летапісы захавалі нам назовы яцьвезі, літвы, нальшчанаў і латыголы, якія жылі на захадзе, паўночным захадзе і поўначы. Матэрыяльная і духоўная культура славянскіх плямёнаў — продкаў беларусаў, як сведчыць археалогія, мала розніліся між сабою. Выключэнне складаюць упрыгожанні, асабліва металічныя скроневыя колцы. У драгавічанак гэта былі зярнёныя буйныя пацеркі, у крывічанак — бранзалетападобныя колцы, на Пасожжы насілі колцы сяміпрамянёвыя.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.