Калядны харал

Дыкенс Чарлз

Калядны харал
Автор: Дыкенс Чарлз 
Жанр: Классическая проза, Проза, Сказки, Детские, Мистика, Фантастика 
Серия:  
Страниц: 16 
Год: 2012 
Святочная гісторыя пра прывідаў Прадмова У гэтай маленькай кніжцы пра прывідаў я паспрабаваў абудзіць прывідны цень ідэі, якая не пагоршыць вашага стаўлення да саміх сябе, да іншых, да надвор’я альбо да мяне. Хай гэты цень блукае вам на радасць па вашых дамах, і хай ніхто не захоча, каб ён спачыў. Снежань 1843 г. Ваш верны сябра і слуга, Ч. Д. Страфа першая. Прывід Марлі Пачнем з таго, што Марлі быў мёртвы. Тут не магло быць ніякіх сумневаў. Пасведчанне пра яго пахаванне падпісалі святар, царкоўны служка, трунар і найбліжэйшы сябра памерлага. Сам Скрудж падпісаў яго! А Скруджаў подпіс, на чым бы ён ні стаяў, і на Біржы лічыўся доказам. Такім чынам, стары Марлі быў мёртвы, як цвік у сцяне. Заўважце, я зусім не збіраюся сцвярджаць, нібыта на ўласным досведзе зведаў, што цвік у сцяне мёртвы неяк па-асабліваму. Я б, напрыклад, палічыў самым мёртвым сярод усіх скабяных вырабаў цвік, убіты ў труну. Аднак у гэтай прымаўцы — мудрасць нашых продкаў, і калі я наважуся крануць яе сваімі грэшнымі рукамі, уся краіна зваліцца ў тартарары. Так што дазвольце мне яшчэ раз рашуча абвясціць: Марлі быў мёртвы, як цвік у сцяне.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.