Зімою

Купала Янка

Жанр: Поэзия, Поэзия  Автор: Купала Янка 
Зімою
Автор: Купала Янка 
Жанр: Поэзия, Поэзия 
Серия:  
Страниц: 
Год:  
Калядная ночка ўвесь сьвет пакрывае, Па белай ад сьнегу зямельцы снуе; Мяцеліца ў полі сапе, завывае, Сьвіст віхраў спакойна заснуць не дае. У коміне вецер заціхнуць ня хоча, — Заносіцца песьняй магільнай, дзікой; То стогне, то плача, то дзіка рагоча, Як быццам сьмяецца зь нядолі людской. Дарожкі і сьцежкі занесла віхура, Ня знаць, дзе балота, дзе лог, дзе папар; Воўк выйшаўшы зь лесу, скаголіць панура, — Каб чым пажывіцца — пакінуў гушчар. І сіняе неба ад зор не рунее, I месяц дзесь згінуў, ня ходзіць па ім, Штохвіля цямней ноч, мароз не вальнее, Сьнег сыпле...

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.