Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Историческая проза, Проза 
Серия:  
Страниц: 83 
Год: 2000 
Слова двух сведкаў …і на пачатку панавання таго Жыкгімонта Першога быў нейкій… который з лёгкості якой умысліў або рачэй з роспачы імя із зверхность Хрыста господа собе прыпісаў і прівлашчаў. «Кроніка Белай Русі…» каноніка жмойскага Мацея Стрыкоўскага Будучы на схіле дзён, рыхтуючыся да агульнай чашы чалавечай — яе ж ніхто не праміне, — ведаючы, што за крэсам не сустрэнемся зноў, бо веры мы рознай, а магчыма, і за крэсам ляжыць «можа быць» ці ўвогуле «нішто», вырашылі мы, адзін пісьменны, а другі памятлівы, распавясці вам, людзі, аб Юрасю Братчыку, якога царква назвала «лжэ-Хрыстом». Ілжа і мана! Многіх яны так білі каменнямі, а потым кананізавалі. Гэтага — наўрад. Абылгалі і забылі пісьменныя, абылгалі багатыя, абылгалі кніжнікі прадажныя імя яго. І запісалі аб ім толькі Мацей Стрыкоўскі, ды Квангін Алесь-летапісец, ды Варлам Аршанскі, ды Збароўская пісцовая кніга, ды Андронік, Лагафіл па прозвішчы, з Буйнічаў Магілёўскіх. Але першыя два, кнігі свае ратуючы, дзеля страху іудзейска, аб Гародні нібы і не помняць; рабунак Цудатворнай з Вільні ў Частагоў адносяць; злодзеем адным яго робяць, жартам шалберскім [1] усё паказваюць, гішторыяй круцельскай. А астатнія, калі і гавораць аб бунце і вялікай гародзенскай разні, то, ведаючы мала, радкамі двума, ад адной літары чырвонай да другой: «Хрыстос той рачоны горад узяў і людзей пабіў, але потым…» І, яшчэ словы два сказаўшы, гавораць потым, як карова ў ратмана [2] на лёдзе нагу зламала і што сена дужа ў гэтым годзе дарагое было. Патрэбнае хіба свінням непатрэбным сена?!

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.