На скрыжаванні

Мележ Іван

На скрыжаванні
Автор: Мележ Іван 
Жанр: Советская классическая проза, Проза 
Серия:  
Страниц: 
Год:  
Цягнік спыняўся. Усё павольней стукалі колы пад падлогай. Цішэй і цішэй плылі будынкі за вокнамі. Людзі замітусіліся, заспяшаліся так, быццам неспадзеўкі здарыўся пажар, і праз момант амаль увесь вагон, з мяшэчкамі, чамаданамі, клункамі, ужо тоўпіўся каля дзвярэй. Яна таксама заспяшалася. Завязала звыкла, па-вясковаму, хустку, узяла круглы фанерны чамаданчык і пачала праціскацца да выхаду. На пероне былі яшчэ большая мітусня, шум і неспакой, і яна разгубілася. Як бы чакаючы падтрымкі, жанчына нейкі час стаяла нерухома, азіраючыся па баках. Вочы яе, па-старэчаму выцвілыя, цьмяныя, калісьці шэрыя, ажыўляла прыкметная трывога і надзея, — яна кагосьці выглядвала ў незнаёмым натоўпе. Калі перон сціх, апусцеў, старая, маленькая, з храшчаватым носам, абпаленым сонцам, у просценькай суконнай жакетцы і кірзавых ботах, услед за апошнімі пасажырамі выйшла на прывакзальную плошчу. У нейкага сустрэчнага жанчына нясмела запыталася, дзе знайсці вуліцу Рэволюцыйную. Чалавек буркнуў у адказ, што ён праезджы і нічога тут не ведае. Ёй параілі даведацца ў міліцыянера, што стаяў па другі бок плошчы каля круглай шкляной будкі. Краем тратуара старая нясмела падышла да гэтай дзіўнай збудовы, падобнай на казачна вялікую шклянку. Міліцыянер ужо сядзеў у «шклянцы». Старая знакамі папрасіла яго выйсці і, калі ён вылез са «шклянкі», запыталася, дзе тут знайсці вуліцу Рэвалюцыйную.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.