Да згоды

Змагар Алесь

Жанр: Поэзия, Поэзия  1962   Автор: Змагар Алесь 
Да згоды
Автор: Змагар Алесь 
Жанр: Поэзия, Поэзия 
Серия:  
Страниц: 
Год: 1962 
Да згоды (замест прадмовы) Браты-Беларусы! Да згоды! Час прыйшоў! Славуты час… Адказная хвіліна‚ Калі вагаецца лёс нашае Краіны‚ Ці вольнай‚ слаўнай стаць‚ як некалі‚ ізноў‚ Ці на гады‚ а мо й навек загінуць. Да згоды ўсе! Браты! Нас лучыць САКАВІК‚ Бацькоўскаю крывёй палітыя загоны‚ Выгнанцаў на Сібір балючыя праклёны‚ Крыжы дарожныя‚ дзяцей галодных крык Ды роднае матулі енкі-стогны. Браты-Беларусы! Успомніце той час‚ Калі грудзьмі баронячы Краіну-Маці‚ Са зброяю плячо-ў-плячо ў гушчэры‚ гаці‚ Адзін за аднаго на сьмерць ішлі ня раз‚ Каб выратаваць сябру ў няшчасьці.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.