Сп@м

Белаяр Сяргей

СЯРГЕЙ БЕЛАЯР СП@М Мыс Канаверал, ЗША. 5.09.1977 г. 12:56:00 UTC. Палкоўнік Янкоўскі з хваляваннем глядзеў на лётнае поле, дзе тэхнікі рыхтавалі да старту 722-кілаграмовы аўтаматычны зонд «Ваяджэр-1», умацаваны на носьбіце «Тытан ІІЕ-Цэнтаўр». З Цэнтра кіравання палётамі людзі здаваліся мурашкамі. Яны дзелавіта і засяроджана завіхаліся на стартавых рыштаваннях, неаднаразова правяраючы правільнасць работы абсталявання і прыбораў. У параўнанні з мініяцюрнымі чалавечкамі ракета-носьбіт здавалася сапраўдным гігантам. Кіраўнік ЦКП не мог адарваць ад зонда захопленага погляду. Агрэсіўны дызайн, драпежныя абводы... «Ваяджэр-1» будаваўся з разлікам на пяць гадоў для вывучэння Юпітэра, Сатурна, яго кольцаў і вялікіх спадарожнікаў абедзвюх планет. Палёт аўтаматычнага зонда быў спланаваны так, каб выкарыстаць рэдкае размяшчэнне знешніх планет, якое дазваляла здзейсніць касмічны тур з мінімумам паліва і выдаткаванага часу. З выкладак спецыялістаў палкоўнік ведаў, што такое размяшчэнн...

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.