Экспрэс, альбо Няспраўджанасьць адзіноты

Пятровіч Барыс

Барыс Пятровіч Экспрэс, альбо Няспраўджанасьць адзіноты Аповесьць “І я ад зьзяньня гэтага зьнямеў...” Дантэ. “Боская камедыя” – “Рай”. 1a. ...І вось ідзе ён лесам: ноч, дождж – што яшчэ можа быць горш. А ён – не зважае на непагадзь, цемру, страх, які дыхае ў твар. На ім лёгкая, прамоклая наскрозь кашуля, а яму ня холадна. Ён крочыць не адчуваючы стомы, ён – ляціць. Ён не заўважае адлегласьці, не заўважае адзіноты. І дарога дадому – шэсьць кіламетраў глухім лесам – дарога, якая так абрыдла яму за дзесяць школьных гадоў, цяпер у асалоду. Ён – шчасьлівы, але ня згадвае пра шчасьце, пакуль яно ёсьць. Гэтай дарогаю ён цяпер мог бы ісьці з завязанымі вачыма – і не заблукаў бы. Бо вочы ягоныя глядзяць не наперад, а ў самога сябе і бачаць там толькі Яе – дзяўчыну, з якою ён пазнаёміўся ў начным аўтобусе. “Стах... – шэпча яна яму, – Ста-а-асік!..” – і ён – ляціць... Яна паехала далей. Бліснула ў ягоным жыцьці асьляпляльнай звышновай і зьнікла назаўсёды: згасла сьвятлом аўтобусных фараў за паваротам. Мажліва, праз гады яны будуць жыць у адным горадзе, на адной вуліцы, у суседніх дамах, але ніколі больш не сустрэнуцца. Ён будзе ехаць з працы ў тым жа трамваі, што і яна, адчуваць незразумелы неспакой і сум па нечым, але так і не даведаецца: ча-му рап-там я-ны а-па-на-ва-лі ім...

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.