1612 год у гісторыі Расіі

Грыцкевіч Анатоль

Анатоль Грыцкевіч 1612 год у гісторыі Расіі ...і яго тлумачэнне расійскімі палітыкамі і гісторыкамі ...сапраўдную гісторыю таго часу мы ні ад расійскіх гісторыкаў і кінематаграфістаў, ні тым больш ад палітыкаў не пачуем і праўдзівых твораў не пабачым... У апошнія гады ў Расіі ўлада і палітычныя дзеячы ўсё больш звяртаюцца да гістарычных падзей далёкага мінулага, каб падмацаваць свае пазіцыі і апраўдаць сваю па-ранейшаму імперскую палітыку. Адной з такіх тэм з’яўляюцца гістарычныя падзеі, звязаныя з перыядам Смуты ў Маскоўскім царстве на пачатку XVII стагоддзя са зменай ва ўладзе цароў і самазванцаў і ўсеагульнага рабавання Расіі самімі расейцамі (маскоўцамі). Паколькі савецкія гісторыкі абапіраліся на класавую барацьбу народа супраць эксплуататараў “працоўнага народа” (тады гэта сяляне), то тэрмін Смута не ўжывалі, а бачылі маторам падзей масавы народны рух, і перш за ўсё сялянскую вайну пад кіраўніцтвам Івана Балотнікава. Умяшанне ў падзеі ў Расіі ў гэты час Рэчы Паспалітай (вайна 1609-1618 гг.) разглядалася савецкімі і разглядаецца расійскімі гісторыкамі як польская або польска-літоўская інтэрвенцыя. Гэтыя ж гісторыкі называлі і называюць захоп маскоўскімі войскамі беларускіх і ўкраінскіх земляў з іх пункту гледжання “вызваленнем брацкіх народаў” (альбо інакш адзінага рускага народу) ад чужаземных захопнікаў.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.