Заручыны Паўлінкі

Аляхновіч Францішак

Заручыны Паўлінкі
Автор: Аляхновіч Францішак 
Жанр: Драматургия, Поэзия 
Серия:  
Страниц: 
Год: 1921 
Каб ня гэтыя афішкі ды розныя фармазонскія кніжкі, дык нічога, хлапец быў да рэчы... Але наконта таго, каб аддаць яму Паўлінку, дык і слухаць не хачу! Не для пса кілбаса! Не аддам я сваю дачку за мужыка, хаця ён навет вучоны вучыцель. Усе мы былі шляхоцкага роду і з мужыкамі радні не завадзілі. Бацька мой, сьвяты супакой яго душачцы, Калістрат Крыніцкі, у дамавіне сваей перавернецца, калі даведаецца, што яго ўнучка выйшла замуж за Якіма Сароку, каханенькая родненькая! І больш, каб я аб гэтым сьвінапасе ў сваей хаце ня чуў ніякай гутаркі, бо табе кудлы ўсе вырву, а яму лоб расшэплю! (выходзіць у бакоўку). Зьява 6. Альжбета (адна), пасьля Паўлінка. АЛЬЖБЕТА. Эх, ты гнілая качарэжка! "Адзін лапаць, другі бот, а я шляхціц далібог".. Вось набраўся фанабэрыі - на сьмех людзём дый толькі! ПАУЛІНКА. (убегае). Мамачка! родненькая! Якімка сягоньня будзе ўжо на волі! АЛЬЖБЕТА (паказваючы пальцам на бакоўку, што там ёсьць бацька).

Интересное

Скидки

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.