Песня пра хлеб

Вярцінскі Анатоль

Песня пра хлеб
Автор: Вярцінскі Анатоль 
Жанр: Современная проза, Проза 
Серия:  
Страниц: 
Год: 1962 
Анатоль Вярцінскі. Песня пра хлеб 1 Кружыцца ў скверы кляновае лісце. Як быццам шукае яно сабе выйсце, як быццам не можа ніяк змірыцца, што будзе мець справу яно з зямліцай, - на сонцы не будзе больш красавацца, на ветры не будзе больш хвалявацца. Кружыцца першае лісце кляновае. Стаіць у скверы ціш вераснёвая. А ўверсе - воблачка, над скверам сінь... Вітаю цябе, мой слаўны верасень! Ты той жа ясны, ледзь-ледзь засмужаны, ты той жа вясёлы, ледзь-ледзь засмучаны. Цябе з тваёй кожнаю прыкметаю я добра помню, добра ведаю. Дзяцінства ніхто не забудзе ніколі. А ты быў мне лепшым сябрам па школе. Хіба не ты, прыветны і сонечны, ранкам якраз такім, як сённяшні, для нас адчыняў усе дзверы школьныя, будзіў званкамі ціш навакольную. І нечым яшчэ ты запомніўся, верасень. Ці то цішынёй на азёрным беразе, ці спелай антонаўкай ды аскомінай, ці, можа, водарам хлебным з коміна?

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.