Запіскі Самсона Самасуя

Мрый Андрэй

Запіскі Самсона Самасуя
Автор: Мрый Андрэй 
Жанр: Классическая проза, Проза 
Серия:  
Страниц: 20 
Год: 1953 
Андрэй Мрый Запіскі Самсона Самасуя Я скажу ўсім, хто гэтага пачаў-бы дамагацца, што я — сучасны чалавек. Маё імя Самсон Самасуй. Я з мужыкоў. Мой бацька, дзед, прадзед, прапрадзед, прапрапра... і г.д. усе былі мужыкамі. Я надзвычайна гарды тым, што маю мужыцкі твар і асабліва нос у форме бульбы. У залежнасьці ад гэтага і розум мой ёсьць розум выразна мужыцкі. Мне могуць сказаць, што няма такой катэгорыі, як мужыцкі розум, а я скажу, што ў мяне толькі такі і ёсьць. Далей сьмела ўсім заяўляю, што бацька мой ня кулак. Даю фактычную даведку. Дзьве каровы, конь, жаробка, сьвіньня, здаецца, 4 ці 7 прадстаўніц курынага роду, хата з трыма вакешкамі, ды яшчэ рознае не стандартызаванае хаўбосьце. Такім чынам, па эканамічнай адзнацы майго бацьку ніяк нельга залічыць да ганебнага стану кулакоў. А з пункту гледжаньня ідэялёгіі, дык ня ведаю, як зарэгістраваць яго. Хто можа аб гэтым упэўнена сказаць, калі, як кажа мой прыяцель, філёзаф Торба, заблытана чалавечае жыцьцё, і няма ў ім строга акрэсьленай намэнклятуры. Другі мой прыяцель, настаўнік Цыба, сказаў мне, што мой бацька, магчьма, і ёсьць кулак, бо пытаньне аб прыналежнасьці да гэтага заалягічнага тыпу вырашаецца часта ня лікам кароў ці коняй, а настроем і экспляататарскай чыннасьцю. Вось гэта як у сук улеплена.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.