Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны

Талстой Аляксей Мікалаевіч

Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны
Автор: Талстой Аляксей Мікалаевіч 
Жанр: Сказки, Детские 
Серия:  
Страниц: 11 
Год: 1971 
Сталяру Джузэпэ трапілася пад руку палена, якое пішчала чалавечым голасам Даўным-даўно ў гарадку на беразе Міжземнага мора жыў стары сталяр Джузэпэ, па мянушцы Шызы Нос. Аднойчы яму трапілася пад руку палена, звычайнае палена, якое кладуць у печ для ацяплення ў зімовы час. — Нядрэнная рэч, — сказаў сам сабе Джузэпэ, — можна змайстраваць з яго што-небудзь накшталт ножкі для стала… Джузэпэ надзеў акуляры, абматаныя вяровачкай, — таму што акуляры былі таксама старыя, — пакруціў у руцэ палена і пачаў яго часаць сякеркаю. Але толькі ён пачаў часаць, як нечы вельмі тоненькі галасок прапішчаў: — Ой-ой, асцярожней, калі ласка! Джузэпэ ссунуў акуляры на кончык носа, пачаў аглядаць майстэрню, — нікога… Ён заглянуў пад варштат, — нікога… Ён паглядзеў у кошыку са стружкамі, — нікога… Ён высунуў галаву за дзверы, — нікога на вуліцы… «Няўжо мне здалося? — падумаў Джузэпэ. — Хто б гэта мог пішчаць?..» Ён зноў узяў сякерку і зноў, — толькі ўдарыў па палене… — Ой, балюча ж, кажу! — заскуголіў тоненькі галасок. На гэты раз Джузэпэ спалохаўся не на жарт, у яго нават акуляры запацелі… Ён агледзеў усе куткі ў пакоі, залез нават у печ і, задраўшы галаву, доўга глядзеў у комін.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.