Сарока на шыбеніцы

Бахарэвіч Альгерд

Сарока на шыбеніцы
Автор: Бахарэвіч Альгерд 
Жанр: Современная проза, Проза 
Серия:  
Страниц: 63 
Год: 2009 
Альгерд Бахарэвіч САРОКА НА ШЫБЕНІЦЫ Раман Alas! the destroyer came and went! - and the victim - where is she? Edgar Allan Poe Кажуць, распавядаючы гісторыі, тут цяпер стала модна пачынаць іх з канца. Дзіўны, невядома каму адрасаваны паклон, бескарыснае практыкаваньне ў гнуткасьці. Бо насамрэч гэта даволі цяжка, калі наогул мае нейкі сэнс: не згінаючы суставаў аповеду, узяць і дацягнуцца да ягонага фіналу . Але, зрэшты, чаму б і не? Я заўжды меў схільнасць да бессэнсоўнага. Насіць у кошыку сьвятло – адна з маіх улюбёных брэйгелеўскіх прымавак. Калісьці мне, напрыклад, падабалася фатаграфаваць помнікі са сьпіны. Яны выглядаюць такімі безабароннымі, гэтыя нібыта велічныя каменныя людзі верхам на сваіх маркотных жывёлах – хіба што шматмэтровай зеленаватай статуі Бісмарка ў тым горадзе, дзе я цяпер жыву, напляваць, зь якога боку яе здымаюць: любы фатограф вымушаны стаць перад ёй як па камандзе “зважай”. Я даслаў табе яе здымак; незадоўга перад гэтым ты ў апошні раз праверыла сваю пошту; праз год тваю скрыню разарвала ад спаму; можа, менавіта тады й там, пад аховай невядомага мне паролю, скончылася нарэшце твая гісторыя, а зусім не ў тым калідоры, куды мне зноў даводзіцца цяпер вяртацца, каб пачаць, як тут прынята, з самага канца?

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.