Парыж-Дыснэйлэнд

Хадановіч Андрэй

Жанр: Поэзия, Поэзия  2013   Автор: Хадановіч Андрэй 
Парыж-Дыснэйлэнд
Автор: Хадановіч Андрэй 
Жанр: Поэзия, Поэзия 
Серия:  
Страниц: 
Год: 2013 
Андрэй Хадановіч Парыж-Дыснэйлэнд Білеты лепш загадзя замовіць праз інтэрнэт. Дабірацца лепш самалётам, каб зэканоміць больш часу для забаваў і адпачынку. Спачатку рэкамэндуецца агледзець парк з адной ці некалькіх яго найвышэйшых кропак: * атракцыёна «Эйфэлевая вежа»; * атракцыёна «Вежа Монпарнас»; * званіцы атракцыёна «Нотр-Дам» ды інш. Для большай зручнасьці наведнікаў усе атракцыёны зьвязаныя між сабой 5 лініямі дзіцячай чыгункі і 13 лініямі дзіцячага мэтро, але найбольшую радасьць прынясе вашым дзеткам фунікулёр ля атракцыёна «Сакрэ-Кёр». (Наведнікам з боязьзю вышыні рэкамэндуецца альтэрнатыўная забава — «Парыскія Катакомбы».) Безумоўны прыярытэт Дыснэйлэнду — юныя наведнікі, якія могуць абсалютна бясплатна і неабмежаваную колькасьць разоў карыстацца Луўрам, Абацтвам Клюні ды іншымі інтэлектуальнымі атракцыёнамі, а таксама праходзіць першы ўзровень квэсту «Сарбона».

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.